Нават дождж не сапсаваў святочны шчодры вечар. Маленькія і дарослыя  калядоўшчыкі напоўнілі вуліцы і пад’езды песнямі і смехам, шчырымі пажаданнямі дабра і шчасця, міру і згоды на ўвесь наступны год.

Калядоўшчыкі з Гусявіцы

У Буда-Кашалёве калядавалі нават са скрыпачкай

Ад нашай хаты да вашай хаты няхай iмчыць кавалак свята. Жывiце у шчасцi Вы ды ў згодзе, i не хварэйце ў гэтым годзе! Хай чарка ходзiць, хай бульба родзiць, хай патэльня трашчыць, на ёй скварка пiшчыць. Будзьце здаровыя, як дубы стогадовыя! Са святам, са Старым Новым Годам! Шчасця, багацця i дабрабыту!

Ірына ПАЛУБЕЦ.

Фота аўтара.