У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека — у кожны дом!» прадстаўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі правілы бяспекі работнікам Буда-Кашалёўскага ўчастка паштовай сувязі і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна».     

У пачатку сустрэчы ратавальнікі азнаёмілі прысутных са становішчам па пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці, прывялі асноўныя прычыны іх узнікнення, падрабязна спыніліся на выпадках з гібеллю людзей і ўмовах, якія спрыялі іх узнікненню.

Затым правялі прафілактычную гутарку «Сакрэт бяспекі». Удзельнікі актыўна адгадвалі сілуэты прадметаў, распавядалі аб іх сувязі з бяспекай. У ходзе дыялогу інспектар пажарнай службы нагадаў інфармацыю па выкананні правілаў бяспекі ў побыце, распавёў прычыны пажараў і гібелі людзей на іх у мінулым і бягучым гадах, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і прадэманстраваў відэафільмы.

Каб гутарка не прайшла дарма, прысутныя на практыцы паспрабавалі выклікаць службу выратавання, на плакаце «Печка» выяўлялі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і адказвалі на пытанні па бяспечнай эксплуатацыі пячнога атаплення, ўсталёўвалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік на эмітаваны столь і правяралі яго на працаздольнасць, распавядалі і паказвалі, як правільна справіцца з пажарам на кухні, калі загарэўся алей на патэльні або электрапрыбор.

Далей прысутным распавялі аб асноўных правілах бяспекі на працоўных месцах, нагадалі аб дзеяннях паводзін пры пажары, правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У завяршэнне мерапрыемства ратавальнікі правялі віктарыну, прадэманстравалі навучальныя відэафільмы, раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці, а такама адказалі на пытанні, якія паступілі.

РАНС