На тыдні ў рэдакцыю прыйшла паштоўка ад Тамары Паповай, ветэрана працы, настаўніцы матэматыкі Камунараўскай сярэдняй школы. Удзельніца абвешчанага конкурсу “Я люблю “Авангард” напісала верш, які мы друкуем у сённяшнім нумары і дзякуем за шчырыя радкі:

Лепшы сродак
інфармацый
Крочыць з жыхарамі
ў лад.
Знакамітасці не страціў
Юбіляр наш – “Авангард”!

І няхай не ўсё так лоўка,
Перашкоды ёсць пакуль,
Але шмат набыў
сяброў ты,
Выйграў з лікам 9:0!

Палубец стаіць
на ўзвышшы!
Не ўсе ведаюць чагосьці:
Так у калонцы
трапна піша,
Што мукавозчык
ёй зайздросціць.

Рэдкалегіі жадаю
Творчай працы зноў і зноў
На карысць роднага краю
І ўдзячных чытачоў!

Паважаныя нашы чытачы, дасылайце да нас свае лісты. Мы ўпэўнены, што сярод вас шмат творчых людзей. А пераможцаў конкурсу чакаюць памятныя прызы з фірменным лагатыпам газеты.
Алена ДАРОШКА