Так, у Глазаўскай сярэдняй школе  быў праведзены агульнашкольны  літаратурна-музычны фестываль “Пад зоркай М. Багдановіча”. У рамках фестывалю прайшлі  конкурс   малюнкаў “Творы Максіма Багдановіча ў малюнках дзяцей”, конкурс на лепшага чытача як вершаваных, так і празаічных твораў паэта “Вечна юны, вечна малады”. Акрамя таго, была праведзена інтэлектуальная гульня сярод вучняў 7-10 класаў “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”. Таксама была арганізавана віртуальная экскурсія па музеях паэта, якія знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Цыкл святочных мерапрыемстваў завяршыла літаратурная кампазіцыя “Шляхамі Максіма Багдановіча” з выкарыстаннем прэзентацый аб сям’ і паэта, яго жыцці і творчасці, у якой прынялі вучні 6-10 класаў.

 

9 снежня навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №1 райцэнтра прынялі ўдзел у літаратурна-музычным вечары “Максімава зорка гарыць над Беларуссю”, арганізатарам якога выступіла центральная раённая бібліятэка сумесна з дзіцячай школай мастацтваў.

Падчас мерапрыемства адбылася і відэапрэзентацыя. Увесь вечар гучалі вершы  і творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Вольга МАРЦЭЛЕВА.

Фото з уласнага архіву ўдзельнікаў мерапрыемства