На фестывалі #ЧЫТАЙГОМЕЛЬ вызначыліся ўладальнікі Гран-пры XVI абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”.
Кожны з юных лаўрэатаў стараўся данесці праз выразнае чытанне аўтарскую задуму, пачуцці і думкі. У выніку творчага спаборніцтва ўладальнікам Гран-пры прызнаны вучань 9 класа Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна Арсеній Лысы (настаўнік – Валянціна Жгарова), які пранікнёна прачытаў урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. У намінацыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства сярод чытальнікаў мастацкіх твораў літаратараў Гомельшчыны – членаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальнікам Гран-пры стала вучаніца 9 класа Матнявіцкага яслей-сада – базавай школы Чачэрскага раёна Юлія Саханава (настаўнік – Ганна Радзькова), якая прадстаўляла ўрывак з рамана Уладзіміра Гаўрыловіча “Сэрца сваё не падманеш…”.
Пераможцаў узнагародзяць спецыяльным дыпломам на свяце беларускага пісьменства ў Добрушы.
Конкурс чытальнікаў арганізаваны абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, абласнога аддзялення Беларускага фонда міра і абласной універсальнай бібліятэкі.
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель