“Мы родам не з дзяцінства, а з вайны”. У Чабатовіцкай сярэдняй школе адбылася прэзентацыя аднайменнага вуснага часопіса. Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Кісялёва.
У ходзе вуснага часопіса ўдзельнікамі былі адлюстраваны асноуўныя падзеі трагічных дзëн Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Чабатовіцкага сельсавета. Перагортваючы віртуальныя старонкі часопіса, прысутныя ўзгадалі імëны воінаў-землякоў, якія не вярнуліся з фронту. Таксама наведвальнікі мерапрыемства маглі пазнаëміцца з артэфактамі ваеннага часу, праслухаць вядомыя песні ваенных гадоў. Пасля мерапрыемства ўсіх жадаючых паклікала палявая кухня, якую падрыхтавалі ўдзельнікі Гомельскага ваеннага матаклуба “Штрафбат”.