Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі студэнты, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у свеце больш за шэсць тысяч моў. Многія з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы.



З гэтай нагоды ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі святочныя мерапрыемствы: літаратурныя гасцёўні, конкурсы, віктарыны, гульні, завочныя падарожжы, турніры, выставы і інш. Вучні школ мелі магчымасць яшчэ раз успомніць беларускіх аўтараў, літаратурных герояў, праверыць свае веды. Яны паказвалі свае творчыя здольнасці, змагаліся за права быць самымі разумнымі ў галіне мовазнаўства і літаратуры. А самае галоўнае – яны чулі беларускую мову, якую, на жаль, не заўсёды ўжываюць у паўсядзённым жыцці. Такую мілагучную, пявучую, мяккую. Сваю родную мову. А што лепш і даражэй за роднае?
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, як і няма мовы без яе носьбіта.