Вось ужо амаль два дзесяцігоддзі на тэрыторыі Будакашалёўшчыны дзейнічаюць правобразы сельскіх сядзіб. Людзі едуць за цішынёй, свежым паветрам, прагулкамі па лесе, рыбалкай, баняй, традыцыйнай беларускай кухняй і не толькі.




Абмяжоўваць патэнцыял аграсядзіб толькі на гэтым недальнабачна і бесперспектыўна, упэўнена дырэктар цэнтральнага раённага Дома культуры Галіна Барысенка. І я з ёю поўнасцю згодна. Турыст стаў пераборлівы – яму ўжо мала начлега і смачнай ежы. Час патрабуе ад гаспадароў аграсядзіб крочыць далей, шукаць свае “фішкі”. Сярод іх – спорт, рыбалка, назіранне за жывёламі і птушкамі, народныя промыслы. Некаторыя нават цэлыя праграмы для гасцей распрацоўваюць з экскурсіямі, спаборніцтвамі, майстар-класамі, дзе вучаць ткаць рушнікі, рабіць свістулькі, танчыць пад песні, якія калісьці спявалі нашы продкі. Аграсядзібы, якія прапануюць шырокі комплекс паслуг і ўзаемадзейнічаюць з рамеснікамі, краязнаўцамі, творчымі калектывамі, насамрэч карыстаюцца папулярнасцю і ніколі не пустуюць.
І гэта не проста словы, а факт. Кожную суботу, пачынаючы з 12 лютага, буда-кашалёўскія артысты і рамеснікі здзіўля-юць наведвальнікаў аграся- дзібы “Лашадзіны востраў”. Заснаваў сядзібу гамяльчанін Сяргей Антоненка. Да гэтага ён займаўся фітнес-цэнтрамі, але бізнес у Гомелі закрыў, прыдбаў некалькі суседніх дамоў у вёсцы Граноўка, што ў 20 хвілінах язды ад Гомеля, і ўсю душу ўкладвае ў развіццё новай справы. Да нядаўняга часу гасцям, акрамя «чаркі і шкваркі», прапаноўваў конныя прагулкі, кантактны заапарк і баню. А зараз будакашалёўцы вучаць гасцей бытавым танцам, старадаўнім беларускім песням, традыцыйным абрадам і гульням, ткацкаму і ганчарнаму рамёствам. Зразумела, не бясплатна.


падабаецца

Як гэта атрымалася і хто быў ініцыятарам такой аванцюрнай на першы погляд кампаніі, расказала Галіна Барысенка.
– На самай справе “Лашадзі- ны востраў” – не першая аграсядзіба, з якой мы наладзілі ўзаемавыгаднае партнёрства. Мы даўно супрацоўнічаем з аграсядзібай “Ветер в гривах”, што ў вёсцы Асобіна Камунараўскага сельсавета. Да гэтага на працягу 10 гадоў займалі гасцей у Чабатовіцкім цэнтры народнай творчасці. Менавіта там і зарадзілася большасць ідэй і праектаў, якія мы рэалізоўваем зараз нават па-за межамі раёна.
І гэта добра. Буда-кашалёўскі край багаты талентамі. Раён ганарыцца 11 творчымі калектывамі са званнем “народны” і 2 – са званнем “узорны”. А Гусявіцкі цэнтр ткацтва і Чабатовіцкі цэнтр сталі сапраўднымі брэндамі Будакашалёўшчыны. Наша праца характарызуе аблічча нашай малой радзімы. Па нашых песнях, танцах, ручніках пазнаюць і ацэньваюць нашу Будакашалёўшчыну, нашу Беларусь.
Мяне, як культурнага дзеяча, вельмі радуе абуджэнне цікавасці некаторых аграся- дзіб да забытых традыцый, да культуры нашых продкаў. І справа не толькі ў грошах. Хоць без іх, зразумела, нічога не будзе: ні прыгожых касцюмаў, ні добрай апаратуры. У першую чаргу мы – культурныя супрацоўнікі. Так, мы зарабляем грошы, але наша галоўная мэта – адраджэнне і папулярызацыя побыту і традыцый нашых продкаў.
Спрадвек чалавек імкнуўся да сваіх вытокаў. Менавіта сучасныя аграсядзібы, на мой погляд, могуць даць унікальную магчымасць пазнаваць гісторыю роднага краю, спасцігаць новыя веды, абмінаючы сумныя і нецікавыя лекцыі. Тут да гісторыі можна не толькі дакрануцца рукой, але і паспрабаваць на густ. Трэба бачыць захапленне ў вачах дзяцей і дарослых, калі мы вучым іх побытавым танцам ці навыкам работы на ткацкім станку. Мы абуджаем цікавасць і любоў да нашай гісторыі, да мінулага, бо палюбіць можна толькі тое, што ведаеш. Мы – унікальныя, самабытныя, таленавітыя, а значыць, у нас ёсць будучыня. Вельмі важна помніць гэта.
Ёсць у мяне мара, а дакладней, мэта: з цягам часу зра- біць з Чабатовіцкага цэнтра народнай творчасці нешта накшталт музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», што на Міншчыне. Упэўнена, паступова мы яе рэалізуем.
А пакуль будзем гастраліраваць, наладжваць новыя культурныя і дзелавыя сувязі, папулярызаваць самабытную буда-кашалёўскую культуру, развівацца і зарабляць грошы. Пад ляжачы камень вада не цячэ.

Ірына ПАЛУБЕЦ
Фота аўтара