Віхурыць марозны люты. І гэта не псуе настрой, а тым больш напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны. Сустракаць яго бу-дзем з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі. Менавіта так, а не інакш. Дарэчы, 23 лютага не трэба блытаць з простым Днём мужчын. Свята гэта, у першую чаргу, не для тых, хто адкасіў ад войска.

Помню, як у час вучобы мы, дзяўчаты, на Дзень абаронцаў Айчыны (раней Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флота) прыдумвалі для сваіх аднакурснікаў розныя конкурсы. Напрыклад, спаборніцтвы па стральбе, для чаго запрасілі іх у пнеўматычны тыр. У тыя часы практычна ўсе хлопцы праходзілі армейскую службу, таму ад такога запрашэння не адмовіліся. А іх у нас было пяцёра. Як паказала практыка, кулі дваіх аднакурснікаў ні разу не мінулі цэль, яшчэ двое ў стральбе крыху адсталі, а вось пяты сваёй меткасцю здзівіў усіх: страляў улева – мішэні падалі ў другім баку, і наадварот. Як гэта ў яго атрымлівалася, ніхто не разумеў. Прычым і касым хлопец не быў. Парадокс. Праўда, як потым прызнаўся, у арміі ён не служыў.

Яшчэ да прыкладу. Лічылася, што ў сваім жыцці кожны мужчына павінен пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, выгадаваць сына і навучыцца ўпраўляцца з аўтаматам Калашнікава. Таму хлопцам прыйшлося разбіраць і збіраць гэтую легендарную зброю. Дадам, што ў савецкі час у школьны курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ўваходзіла знаёмства з вучэбнымі вінтоўкамі і аўтаматам, не гаворачы ўжо пра тых, кто служыў ва Узброеных Сілах. Адным словам, дні абаронцаў Айчыны ў нас праходзілі на ўра, цікава і па-ваеннаму.

А ўвогуле, дарагія абаронцы нашай Айчыны, поспехаў вам ва ўсіх справах і новых пачынаннях, здароўя, мужнасці і сілы!

Алена БЕЛКА