3 лістапада спаўняецца 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Беларусь сустрэне юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі.

3 лістапада ў 9.30 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г. Мінску. У мерапрыемстве возьме удзел Міністр культуры Анатолій Маркевіч.

У 12.00 — на малой радзіме Песняра ў г. Стоўбцы на вул. Цэнтральнай будзе ўрачыста адкрыты помнік народнаму паэту, выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.

Пасля адкрыцця помніка прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі краіны (пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі, супрацоўнікі музеяў, навукоўцы, мастацкія калектывы краіны) наведаюць мемарыяльныя сядзібы філіяла музея “Мікалаеўшчына”, дзе адбудзецца літаратурна-музычнае свята “Такі ўжо звычай беларускі…”: спачатку мемарыяльную сядзібу “Акінчыцы”, затым “Альбуць”, “Смольню”, “Ласток”.

У 19.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе святочны канцэрт да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа з удзелам вядучых мастацкіх калектываў і выканаўцаў рэспублікі. Міністр культуры Анатолій Маркевіч зачытае віншавальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

4 лістапада ў 10.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на XXXVI навуковую канферэнцыю “Каласавіны — 2022”, у якой прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сталічных і абласных устаноў вышэйшай адукацыі, музеяў і архіваў.

У 15.00 у доме-музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Інскрыпты Якуба Коласа”, а ў 16.00 на святочным вечары “Да сонца коласам узняцца…” прагучаць вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

За акрэдытацыяй і дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да прэс-сакратара Міністэрства культуры Святланы Шыян (29) 599 75 74, (29) 869 19 95 і вучонага сакратара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа  Марыі Казакевіч (29) 704 86 35.

 

При использовании материалов
Министерства культуры Республики Беларусь