19 студзеня ў сталічным Доме літаратара адбылося святкаванне 80-годдзя Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага, які нарадзіўся 16 студзеня 1943 года ў вёсцы Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1960 годзе скончыў Беліцкую сельскую школу Рагачоўскага р-на і паступіў на вячэрняе  аддзяленне філфака БДУ (скончыў у 1966 годзе). Адначасова працаваў у газеце  «Піянер Беларусі». У 1962 г. Перайшоў у рэспубліканскі камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню. Член саюза пісьменнікаў  Беларусі з 1972 года. З 1966 года працуе ў часопісе «Бярозка», а з 1989 года ў  часопісе «Вясёлка». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выдатнік народнай асветы Беларусі… Заслужаны дзеяч культуры РБ. Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі – лаўрэат літаратурных прэмій імя Янкі Маўра (1995), Васіля Віткі (2002), «Залаты Купідон» (2010), а таксама прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».

Найбольш вядомыя кнігі Міколы Чарняўскага для дзяцей і падлеткаў: «З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва», «На каго сварыўся гром», «Хто пакрыўдзіў кракадзіла?», «Загадкавыя словы беларускай мовы», «Дзе лета канчаецца», «Босая кавалерыя», «Жыў на свеце дзядзька Тыдзень…» і інш.; калектыўныя зборнікі, у якія ўключаны яго творы «Я зямлю беларускую люблю», «Я помню ўсё…», «Залацінкі» і інш.

Першы верш Міколы Чарняўскага быў надрукаваны ў газеце «Піянер  Беларусі» і меў назву «Васілёк».

З прывітальным словам у гонар юбіляра выступілі: першы намеснік старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўна Стэльмах і Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Таксама Юбіляр атрымаў ганаровую грамату міністэрства інфармацыі РБ. Пасля прагучала песня на верш юбіляра «Срэбраная  кладачка». Далей выступалі дырэктар выдавецтва «Народная асвета» Вікторыя Калістратава і дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Лілія Фёдараўна Анцух, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва «Народная асвета» Літвіновіч Алена Уладзіміраўна. Да віншаванняў далучыліся літаратаркі Вольга Багушынская і Валянціна Драбышэўская і іх артыстычныя дзеці…

Вельмі хораша спяваў кампазітар і музыка  Яўген  Хаменка з ансамбля «Верасы», якому дапамагаў ансамбль «Свята». Прагучалі песні «Альтаначка» і «Аброць   кахання».

Пасля спявалі навучэнцы гімназіі №14 г. Мінска з ансамблю «Дударыкі» (мастацкі  кіраўнік Зміцер Равенскі). Пазней эстафету віншаванняў працягнулі вядучыя радыёперадачы «Першыя сцяжынкі» Рэгіна Шашун і Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

Дзеткі з згаданай гімназіі №14 яшчэ раз парадвалі гасцей вечарыны вершамі юбіляра Міколы Чарняўскага.

Са сваімі падарункамі выступіла спявачка і паэтэса Таццяна Атрошчанка. Віншавалі таксама прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў. Пасля віншавалі класіка дзіцячай літаратуры літаратары: Яўген  Хвалей і Уладзімір Мазго. Пасля артыст размоўнага жанру Алесь Бабарыкін спяваў песні і чытаў маналогі Піліпа Кіркорава, Льва Лешчанкі, Сымона Альтава і Аляксаедра Саладухі. Было вельмі цікава!

Заслужаны калектыў РБ ансамбль «Свята» выканаў песні «Завіруха», «Цячэ вада ў ярок», «Добрым людзям…». Да віншаванняў далучыліся таксама дзеткі с сталічнай школы №76 (2 «Б» клас). Пасля шаноўны класік чытаў трыялеты.

2,5 гадзіны вечарыны праляцелі для мяне на адным дыханні. Дзякую юбіляру і ўсім арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства.

Аляксей Шалахоўскі

Гісторык культуры