Фальклорны фестываль пад такой назвай ладзіцца на Будакашалёўшчыне ўжо адзінаццаты раз.
Увараўчане, прадаўжаючы традыцыі сваіх продкаў, як і шмат гадоў таму, праводзяць кірмаш на прыстольнае свята Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, ці, як у кажуць у народзе «Уваравіцкую прачыстую». У фестывалі прымаюць удзел не толькі аматары, але і прафесійныя калектывы. Сярод удзельнікаў гэтага году заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны ансамбль танца «Мілавіца», у шэрагу ўзнагород якога ў мінулым годзе дыплом I ступені на «Сожскім карагодзе», выдатнае выступленне на святочным канцэрце да Дня народнага адзінства ў Мінску.
Усе ўдзельнікі свята старанна рыхтуюцца да удзелу, таму журы вельмі няпроста выбраць сярод іх лепшых. Сваё майстэрства канкурсанты праяўляюць у выкананні песень і танцаў, баек і тэатралізаваных пастановак. У гэтым годзе ў спіс наміннацый было ўключана яшчэ і рамесніцтва.
У намінацыі «Жартоўныя песні» дыпломам I ступені ўзнагароджаны народны вакальны ансамбль «Калініца» (філіял «Камунараўскі ДК»), дыплом II ступені атрымалі вакальны ансамбль «Увараўчанка» (філіял «Уваравіцкі ГДК») і народны фальклорны калектыў «Сябрына» (Буда-Кашалёўскі ЦРДК), III прызавое месца ў народнага вакальнага ансамбля «Сінічкі» (філіял «Івольскі СДК») і ў філіяла «Глазаўскі СДК». У намінацыі «Гумарэска, байка, тэатралізацыя» пераможцамі сталі: Юлія Гонарт (філіял «Уваравіцкі ГДК») і філіял «Губіцкі СДК» – I месца, Наталля Ліхтарова (філіял «Уваравіцкі ГДК») і Буда-Кашалёўскі ЦРДК – II месца. У намінацыі «Беларускай гульні і цацкі» I месца заняла Алеся Чуяшова (Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці), II месца падзялілі паміж сабой філіял «Красназнаменскі СДК» і Алія Лі-І-Эн (філіял «Уваравіцкі ГДК»). У намінацыі «Жартоўныя танцы» перамаглі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны ансамбль танца «Мілавіца» (Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці) і народны ансамбль бытавога танца «Ойра» (філіял «Уваравіцкі ГДК») – I месца. У намінацыі «Выстава-продаж сувеніраў народных умельцаў» узнагароды атрымалі: філіял «Гусявіцкі цэнтр ткацтва» – I месца, філіял «Губіцкі дом рамёстваў» – II месца, Ірына Хоміч (філіял «Рагінскі цэнтр народнай творчасці») – III месца. Усе пераможцы, акрамя дыпломаў, атрымалі ў падарунак і сімвал фестывалю – пеўніка. Гэты сімвал прыйшоў з далёкіх часоў, калі продкі, прыязджаючы на кірмаш у вёску Уваравічы, прывозілі з сабой ледзянцы с цукру на палачцы ў выглядзе пеўніка.
Падводзячы вынікі конкурсу народнай творчасці, загадчык сектара культуры райвыканкама Ганна Матузка зазначыла, что Будакашалёўшчына – месца, дзе народ ведае свае адметныя традыцыі, памятае пра іх і беражліва захоўвае, каб перадаць нашчадкам. І гэта вельмі выдатна, бо толькі ў той краіны ёсць будучае, якая беражэ сваё мінулае, шануе сваіх продкаў і дбае аб дабрабыце і міры ў сваёй дзяржаве.
Мерапрыемства прынесла шмат задавальнення гледачам і ўдзельнікам, усе прысутныя атрымалі вялікую асалоду ад фестывалю.