Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года. Дарэчы, беларуская мова прызнаная UNESCO другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай! Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай.

Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.